В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми 




PDF просмотр
НазваниеВ конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми 
страница504/526
Дата конвертации19.05.2013
Размер6.84 Mb.
ТипКонкурс
1   ...   500   501   502   503   504   505   506   507   ...   526

“Богамысліе…” 1710, “Малітваслоў” 1747, Канонік 1747(?) з такой жа выявай Успення, якая, па ўсёй 
верагоднасці, з’яўляецца перадрукоўкай кіеўскіх гравюр. Пра першаснасць менавіта выяваў кіеўскіх 
выданняў,  а  не  чарнігаўскіх,  сведчыць  тое,  што  гэтыя  гравюры  былі  выкананы  як,  свайго  роду, 
рэпрадукцыі шанаванага абраза Кіева-Пячэрскай Лаўры. На гэтым творы іканапісу дзверцы былі не 
намаляваны, а прымацаваны, і за імі захоўваліся частачкі мошчаў святых. Такім чынам, мы назіраем 
цікавы  ланцужок  пераўтварэнняў:  абраз  “Успенне  з  машчавіком” – гравюры  выданняў  друкарні 
Кіева-Пячэрскай  Лаўры – гравюры  чарнігаўскіх  выданняў.  У  выніку  адна  з  гравюр  (невядома  ці 
кіеўская, ці чарнігаўская) была выкарыстана майстрам, які стварыў абраз “Успенне” для аброўскага 
іканастаса [9, c. 247–248].   
Яшчэ  адным  прыкладам  уплыву  графічных  першаўзораў  на  творы  заходнепалескага  іканапісу 
з’яўляюцца  парныя  абразы  “Апостал  Пётр”  і  “Апостал  Павел”  столінскага  майстра,  створаныя  да 
1700  г.,  верагодна,  паводле  гравюр  кіеўскіх  выданняў.  Відавочнае  падабенства  назіраецца  паміж 
іконай  “Апостал  Павел”  і  дрэварытам,  адціснутым  з  аднаго  клішэ,  у  наступных  выданнях  Кіева-
Пячэрскай  Лаўры: “Размовы”  Іаана  Златавуснага  (Кіеў, 1623), “Агародак  Дзевы  Марыі” 
А. Радзівілоўскага  (Кіеў, 1676), “Акафісты  штодзённыя” (1677), “Псалтыр  з  тлумачэннем” (Кіеў, 
1697).  Трэба  адзначыць,  што  ў  адным  з  кіеўскіх  выданняў  сустракаецца  і  вельмі  набліжаная  копія 
вышэй названай гравюры, якая таксама магла паслужыць крыніцай. Гэта датычацца дрэварыту з кнігі 
Іанікія Галятоўскага “Казанні” (Кіеў, 1696). А таксама падобная выява змешчана ў магілёўскай кнізе 
“Акафісты”, 1698. Аднак парны да гэтага абраза “Апостал Пётр” хоць і мае шматлікія падабенствы з 
кіеўскімі ілюстрацыямі  (у  тым  ліку і аркавае завяршэнне) і  магілёўскім  дрэварытам, аднак  адна  дэ-
таль усё ж адрозніваецца: ён трымае ключ, сціснуўшы яго ў руцэ, а не за вяровачку. Такі ж элемент з 
вядомых нам гравюр прысутнічае на выяве з куцеінскага “Трыфалагіёну” (1647 г.), але на куцеінскім 
дрэварыце няма аркавага абрамлення. Да таго ж, малаверагодна, што мастак выкарыстоўваў некалькі 
гравюр. Хутчэй за ўсё, існуе выява, пакуль яшчэ не знойдзеная намі, на якой спалучаліся ўсе назва-
ныя элементы. Ёсць падставы меркаваць, што гэта была менавіта кіеўская гравюра, якая з’яўлялася 
або копіяй, або, хутчэй за ўсё, першаўзорам усіх астатніх, паколькі яна адрознівалася толькі адным 
элементам (ключ у руках Пятра) [9, 248–249]. 
Такое ж падабенства існуе паміж названымі дрэварытамі і абразамі “Пётр” і “Павел” столінскага 
майстра [5, № 62]. Гэтыя творы датаваны Н. Ф. Высоцкай: “да 1700”. Названым абразам уласцівы ўсе 
тыя ж самыя рысы, што і магілёўскім іканапісным помнікам, а таксама ілюстрацыям названых вышэй 
кіеўскіх і магілёўскай кніг. Відавочна, што адна з іх паслужыла першаўзорам, аднак, як і ў выпадку з 
абразамі  Магілёўшчыны,  выявіць  непасрэдную  першакрыніцу  не  прадстаўляецца  магчымым.  Варта 
адзначыць,  што  прааналізаваныя  вышэй  беларускія  абразы  з  двух  цэркваў  маюць  падабенства  з 
адпаведнымі ўкраінскімі творамі сакральнага жывапісу гэтага ж перыяду.  
У  цэлым,  прыведзеныя  прыклады  сведчаць  пра  папулярнасць  сярод  беларускіх  іканапісцаў  гра-
вюр  кіеўскіх  выданняў,  што,  відаць,  было  абумоўлена  шырокай  распаўсюджанасцю  кніг  Лаўрскай 
друкарні  і  высокім  узроўнем  іх  ілюстрацый.  Дадзенае  даследаванне – першая  спроба комплекснага 
вывучэння іканаграфічнай узаемасувязі паміж гравюрай і абразом.  
Натуральна, што ў працы не закрануты розныя памежныя аспекты, што можа стаць тэмай асоб-
ных даследванняў. Так, як крыніца праваслаўнага і ўніяцкага іканапісу можа разглядацца і гравюра 
лацінічных выданняў, а таксама самастойныя эстампы, якія адціскаліся як у друкарскіх цэнтрах, так і 
ў майстэрнях самадзейных творцаў. Гэтыя працы былі пашыраны на землях ВКЛ з ХVІІ стагоддзя і 
патэнцыйна маглі паўплываць на іканапіснае мастацтва. 
Літаратура 
1.  Флікоп, Г.А. Гравюра як іканаграфічная крыніца іканапісу: асноўныя аспекты вывучэння ў беларускай, украінскай, рус-
кай гістарыяграфіях / Г.А. Флікоп // Церква – наука – суспільство: питання взаємодії. Матеріали Восьмої Міжнародної 
наукової конференції (26-28 травня 2010 р.) / Нац. Києво-Печер. іст.-культ. заповідник. – К.: НКПІКЗ, 2010. – с. 50–52. 
2.  Лазука, Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва: у 2 т. Т. 1.: Першабытны лад - ХVII стагоддзе / Б.А. Лазука. – Мн.: Бела-
русь, 2007. 252 с.: іл. 
3.  Іканапіс Заходняга Палесся ХУІ – ХІХ стст. / В. Ф. Шматаў, Э. І. Вецер, М. П. Мельнікаў і інш.; навук. рэд. В. Ф. Шма-
таў; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі. – Мн.: Бел. навука, 2002. – 349 с. 
4.  Флікоп,  Г.А.  Гравюры  куцеінскіх  старадрукаў  як  крыніца  беларускага  іканапісу:  перагляд  існуючых  версій / 
Г.А. Флікоп // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце: матэрыялы Рэспубліканскай наву-
кова-практычнай  канферэнцыі,  Віцебск, 21-22 кастрычніка 2010. – Віц.  Дзярж.  універсітэт;  рэдкал.:  Г.А.  Арцямёнак, 
В.І. Русілка (адк. рэд.) [і інш.]. – Віцебск: УА “БДУ імя П.М. Машэрава”, 2010. – С. 224–227. 
5.  Іканапіс Беларусі XV – XVIII стагоддзяў / Аўтар тэксту і складальнік Н.Ф.Высоцкая. – Мн.: Беларусь, 2001. – 21 с.: 
[139] арк. іл. 
6.  Пікулік, А.М. Мастацтва магілёўскіх старадрукаў / Пікулік А.М. – Мн.: УП “Тэхнапрынт”, 2002. – 199 с. 
 
571
1   ...   500   501   502   503   504   505   506   507   ...   526

Похожие:

В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconУченики 2Б класса (классный руководитель Петрова Н. В) Ли Том и Мажорова Юлия очередной раз приняли участие в дистанционном Всероссийском конкурсе. В этот раз
Ученики 2Б класса (классный руководитель Петрова Н. В) Ли Том и Мажорова Юлия очередной раз приняли участие в дистанционном Всероссийском...
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconКак отдыхают студенты в культурной столице
Санкт-Петербургского государственного инженерно-экономического университета (СПбгиэу) провела исследование среди студентов с целью...
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconКонкурс поделок из природного материала «Школьная Лешишка»
В конкурсе приняли участие: Балалева И., Барыкин И., Волков В., Дмитриева Е., Сладкова Д
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconКонкурсе  приняли  участие  146   
Городской  инновационный  кон- вания  работодателей  и  возможно- лизировать для студента вопрос его 
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconОргкомитет международной научно-практической конференции
Вузов старших курсов, выпускники вузов, аспиранты, адъюнкты, соискатели и молодые научные деятели вузов Украины, ближнего и дальнего...
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  icon14. 11. 2012  вида профессиональной деятельности. (6+) новости almA mAter угту fresh ideas*: 
В мониторинге приняли участие 541 государственный  вуз и 994 филиала. Эффективность вузов оценивалась по 
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconИнструкция по заполнению заявки на участие в программе фулбрайта для выпускников вузов и аспирантов на 2011-2012 учебный год просьба направлять все заявки на участие в конкурсе в московский офис программы фулбрайта (адреса указаны ниже) полезный совет: Поскольку настоящая инструкция очень ёмкий доку
Просьба направлять все заявки на участие в конкурсе в московский офис программы фулбрайта (адреса указаны ниже)
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconВ конкурсе приняли участие 122 девушки из разных стран. 
Конкурс «Мисс Мира» - один из наиболее популярных  и  рейтинговых  ежегодных  шоу  в  мире.  Финал  конкурса 
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconВ  конкурсе  могут  принимать  участие  студенты  Инженерно-строительного  института  любого 
Конкурс  «Лицо  иси»  (далее  Конкурс)  -  открытый  студенческий  конкурс,  направленный  на 
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconФгуп «Информрегистр», №0320902137 министерство образования и науки российской федерации
«Проблемы формирования массового сознания в условиях межкультурной коммуникации», в которой приняли участие преподаватели и студенты...
Разместите кнопку на своём сайте:
kak.znate.ru


База данных защищена авторским правом ©kak.znate.ru 2012
обратиться к администрации
KakZnate
Главная страница