В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми 




PDF просмотр
НазваниеВ конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми 
страница503/526
Дата конвертации19.05.2013
Размер6.84 Mb.
ТипКонкурс
1   ...   499   500   501   502   503   504   505   506   ...   526

дабенства гэтых твораў не выпадае казаць: яны адрозніваюцца кампазіцыяй; размяшчэннем, позамі і 
жэстамі  персанажаў;  разнастайнымі  дэталямі  і  г. д.  Пры  гэтым  самі  “першаўзоры”  моцна 
адрозніваюцца  паміж  сабой.  Пакуль  што  не  ўдалося  выявіць  бясспрэчны  пратограф  твора 
Маркіянавіча.  І  яшчэ  адным  “Дабравешчаннем”,  пра  якое  пісала  Н. Ф.  Высоцкая,  з’яўляецца  абраз 
другой паловы ХVІІІ ст. зёлаўскага майстра. Аднак крыніцай гэтага твора даследчыца называе выяву 
не з кірылічнага выдання, а са славутай нідэрландскай Бібліі Піскатара. [8, c. 18]. У Бібліі надрукава-
на  некалькі  гравюр  такога  сюжэту,  аднак  ніводная  з  іх  не  з’яўляецца  настолькі  блізкай,  каб  можна 
было свярджаць пра яе ўплыў на названы беларускі іканапісны твор. Пра выкарыстанне гравюры для 
іншага  твора  зёлаўскага  майстра – “Сашэсце  Святога  Духа  на  апосталаў”  было  адзначана  А. М. 
Пікулік. На  думку  даследчыцы: “Гравюра  “Сашэсце Святога  Духа на  апосталаў” Фёдара Ангілейкі, 
ХVтчэй за ўсё была прыкладам для аўтара іконы са Свята-Троіцкай царквы в. Зёлава Драгічынскага 
р-на Брэсцкай вобл.” [6, с. 80]. Сапраўды, выява з магілёўскага “Ірмалоя” (1700, 1747) мае падабенст-
ва  з  названым  абразом,  але  адназначна  тут  сказаць  немагчыма.  Іканаграфічнай  аналогіяй  да 
жывапіснага  твора  таксама  з’яўляецца  выява  з  тытульнага  аркуша  зборніка  твораў  Фікарыя  Свята-
горца “Вертаград душэўны” (Вільня, 1620). Сярод іншых вядомых нам гравюр найбольш блізкая вы-
ява не сустрэлася. 
Як  бачна  з  прыведзеных  звестак,  шматлікія  прыклады,  пра  якія  пісалася  даследчыкамі, 
з’яўляюцца  не  зусім  дакладнымі.  Для  большасці  з  названых  абразоў  нам  таксама  не  прадставілася 
магчымым  выявіць  першаўзор.  Аднак  ёсць  некалькі  іканапісных  твораў,  для  якіх  былі  выяўлены 
настолькі блізкія аналогіі сярод гравюр, што з вялікай доляй упэўненасці можна сцвярджаць пра  іх 
непасрэдную іканаграфічную ўзаемасувязь.  
Гэта  датычыцца  двух  твораў  давыд-гарадоцкага  майстра  з  цэркваў  Століншчыны: “Троіца”  з 
в. Вялікае Малешава і “Тайная вячэра” з Давыд-Гарадка. Для першага з іх Н. Ф. Высоцкая як крыніцу 
называе гравюру з кіеўскага выдання 1724, паводле чаго і выказвае меркаванне, што абраз быў ство-
раны ў другой палове ХVІІІ стагоддзя [5, № 75]. Аднак намі быў выяўлены чарнігаўскі дрэварыт, які 
мае шэраг агульных рысаў з абразом. З вялікай доляй упэўненасці можна сцвярджаць, што менавіта 
гравюра  з  “Новага  запавету”,  выдадзенага  ў  Чарнігаве  ў 1717 годзе,  і  паслужыла  крыніцай 
іканапіснага  твора. Сам  дрэварыт  быў створаны  паводле гравюры  з  кіеўскага  “Актоіха” 1699 г. або 
“Алфавіта” 1713 г. (ці іншай не выяўленай пакуль кнігі) без уліку інверсіі, у выніку чаго атрымалася 
люстэркавая выява, якая, у сваю чаргу, была запазычана давыд-гарадоцкім іканапісцам. Гэта і тлума-
чыць,  чаму  на  абразе  з  Вялікага  Малешава  анёлы  бласлаўляюць  левай  рукой,  а  элементы  другога 
плана размешчаны люстэркава адносна прынятай іканаграфіі.  
Другім  творам  гэтага  ж  майстра,  для  якога  крыніцай  паслужыла  таксама  гравюра  кіеўскага  вы-
дання, з’яўляецца “Тайная вячэра” з давыд-гарадоцкай царквы. У кнізе “Іканапіс Заходняга Палесся 
ХVІ–ХІХ стст.” аўтары называюць шэраг іканаграфічных аналогій да дадзенага абраза. Тым не менш, 
параўнанне іх з жывапісным творам не дае падставы казаць пра выкарыстанне адной з гэтых гравюр у 
якасці крыніцы. Аднак з вялікай упэўненасцю можна сцвярджаць, што першаўзорам паслужыла вы-
ява “Тайнай вячэры” тытульнага аркуша альбо “Службоўніка” (Кіеў, 1708), альбо кнігі С. Яворскага 
“Камень веры” (Кіеў, 1730), дзе яна паўторана. У навуковай літаратуры прынятым датаваннем абраза 
з’яўляецца  другая  чвэрць  ХVІІІ  стагоддзя.  Калі  праводзіць  датаванне  паводле  выяўленага 
першаўзору, як гэта і рабіла даследчыца Н. Ф. Высоцкая, то абраз фактычна мог быць створаны пасля 
1708 г. [9, c. 246–247]. 
Яшчэ  адзін  цікавы  сюжэт,  на  якім  варта  засяродзіць  увагу, – “Успенне”  сярэдзіны  ХVІІІ  ст.  з 
іканастасу Міхайлаўскай царквы сяла Аброва Івацэвіцкага раёна. На гэтым абразе ёсць вельмі незвы-
чайны элемент – дзверцы на ложку Маці Божай. Такой дэталі больш няма на адпаведных творах бе-
ларускага  іканапісу.  Паўстае  асноўнае  пытанне:  што  азначае  гэты  элемент  і  адкуль  ён  мог  тут 
з’явіцца. Хутчэй за ўсё, мастак не ўносіў у твор аўтарскую дэталь паводле сваёй фантазіі, таму адне-
куль  гэтыя  дзверцы  былі  змаляваны.  Улічваючы  тое,  што  найбольш  распаўсюджанай  крыніцай 
іканапісу ў ХVІІ–ХVІІІ стагоддзях былі гравюры, то, верагодна, адна з іх і паслужыла першаўзорам. 
Пра  тое,  што  аброўскі  майстар  мог  кіравацца  гравюрнай  выявай  з  украінскіх  выданняў  у  якасці 
крыніцы  сведчыць  той  факт,  што  для  іншага  абраза  з  іканастаса – “Мікола” (не  захаваўся) – ён 
выкарыстаў кіеўскі графічны першаўзор.  
Прагляд выданняў Кіева-Пячэрскай друкарні прынёс свой плён, былі выяўлены некалькі кніг кан-
ца ХVІІ – ХVІІІ стагоддзя, дзе  сустракаецца  сюжэт  Успенне  ў  адпаведнай іканаграфіі:  “Псалтыр  з 
тлумачэннем” 1697, “Трыдзіён” 1715, “Часаслоў” 1729, “Мінея” 1750, “Малітваслоў” 1751–1755(?), 
“Патэрык  Кіева-Пячорскі” 1760 і 1783. Таксама  былі  знойдзены  і  тры  чарнігаўскія  выданні: 
 
570
1   ...   499   500   501   502   503   504   505   506   ...   526

Похожие:

В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconУченики 2Б класса (классный руководитель Петрова Н. В) Ли Том и Мажорова Юлия очередной раз приняли участие в дистанционном Всероссийском конкурсе. В этот раз
Ученики 2Б класса (классный руководитель Петрова Н. В) Ли Том и Мажорова Юлия очередной раз приняли участие в дистанционном Всероссийском...
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconКак отдыхают студенты в культурной столице
Санкт-Петербургского государственного инженерно-экономического университета (СПбгиэу) провела исследование среди студентов с целью...
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconКонкурс поделок из природного материала «Школьная Лешишка»
В конкурсе приняли участие: Балалева И., Барыкин И., Волков В., Дмитриева Е., Сладкова Д
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconКонкурсе  приняли  участие  146   
Городской  инновационный  кон- вания  работодателей  и  возможно- лизировать для студента вопрос его 
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconОргкомитет международной научно-практической конференции
Вузов старших курсов, выпускники вузов, аспиранты, адъюнкты, соискатели и молодые научные деятели вузов Украины, ближнего и дальнего...
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  icon14. 11. 2012  вида профессиональной деятельности. (6+) новости almA mAter угту fresh ideas*: 
В мониторинге приняли участие 541 государственный  вуз и 994 филиала. Эффективность вузов оценивалась по 
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconИнструкция по заполнению заявки на участие в программе фулбрайта для выпускников вузов и аспирантов на 2011-2012 учебный год просьба направлять все заявки на участие в конкурсе в московский офис программы фулбрайта (адреса указаны ниже) полезный совет: Поскольку настоящая инструкция очень ёмкий доку
Просьба направлять все заявки на участие в конкурсе в московский офис программы фулбрайта (адреса указаны ниже)
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconВ конкурсе приняли участие 122 девушки из разных стран. 
Конкурс «Мисс Мира» - один из наиболее популярных  и  рейтинговых  ежегодных  шоу  в  мире.  Финал  конкурса 
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconВ  конкурсе  могут  принимать  участие  студенты  Инженерно-строительного  института  любого 
Конкурс  «Лицо  иси»  (далее  Конкурс)  -  открытый  студенческий  конкурс,  направленный  на 
В конкурсе приняли участие студенты и выпускники 58 вузов (в том числе филиалов), которыми  iconФгуп «Информрегистр», №0320902137 министерство образования и науки российской федерации
«Проблемы формирования массового сознания в условиях межкультурной коммуникации», в которой приняли участие преподаватели и студенты...
Разместите кнопку на своём сайте:
kak.znate.ru


База данных защищена авторским правом ©kak.znate.ru 2012
обратиться к администрации
KakZnate
Главная страница